* * *
Зайшлі у цёплую кавярню,
каб выпіць кавы ля вакна.
Здаецца, час праходзіць марна
ад недаступнасці цяпла.
Сядзелі, у вакно глядзелі.
Зноў гаварылі ні пра што:
пра учарашнюю завею
і пра апошняе кіно.
Паклалі грошы і пайшлі...
А дні ішлі, а дні ляцелі –
сугучнасць з вечнасцю знайсці
ў час неабсяжнасці завеі.