Ты глядзела на захад сонца,
ты смяялася промнем
вясны.
І ціха знікала
далека, бясконца.
Я клікаў цябе
і не верыў у сны.
А ты ўсе слабела
з усмешкай на вуснах,
шаптала аб восені,
зіме і каханні...
А потым знямела
у вачах тваіх мутных...
Цябе не было на Зямлі
гэтым раннем.