Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗАХОДЖУ Я Ў ХАТУ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Заходжу я ў хату пад песню масніц,
Дзе шыбы пабіты рукою шаленства…
Запальваю свечкі з мінулых Грамніц,
Каб босую памяць убачыць з маленства…
Збалелае сэрца шчыміць і шчыміць,
Бо вецер бядоты гуляе па хаце…
Святы Мікалай сумна з кута глядзіць,
Ды з фота шчымліва ўсміхаецца маці…
Гляджу я, як слівы ўраджайна цвітуць,
Як ёлка бацькоўская скардзіцца Богу
Што часта яе ўжо сяльчане сякуць-
Памерламу лапкамі сцеляць дарогу…
Пакінуўшы босую памяць вятрам,
Выходжу я з хаты праз рыпныя дзьверы,
Слязінку змахнуўшы, душэўны бядлам,
Іду я дарогай надзеі і веры…

2.12.2013 года.