Мне набяжыць цяплынь на вочы,
Калі на памяць наляціць:
Машынка швейная стракоча,
Ў руках іголка мільгаціць.
Свайму малому чалавечку,
З мундзіра бацькавага, мне
Матуля шые палітэчка
На зайздрасць лютую зіме!
Залаташвачка мама колькі
Перашыванак сшыла мне!
Падчас матулінай іголкай
Прамень з-за воблакаў мігне…
Без тых абноў было б мне золка,
Было б зусім няўтульна мне.
Нібыта мамінай іголкай
У сэрца мне ўспамін кальне…
Лютую я вуж бес
Лютую я вуж бес пальтэчкаў.
Бо чо-то мныга ш Сашма шЕць
Іс фсех савецкіх недадзерак
Кашуль ды куртак с тэчк.