Залівае кроў крыло слабое, Як віно абрус у час застольны... Адпусьці мяне, але з сабою, Я хачу з табою чуцца вольным.
І крыло загоіцца ў палёце, І абрус заменіцца з нагоды... Хай памру з табою ў адзіноце — Прагані з сабою назаўсёды.