Замітусілася ліповая алея
Пад моцным ветрам, сустракаючысь з зімой,
і ўся аколіца, ад холада нямея,
З пад шэрых хмараў прывітае снежны рой.
Шпурляе ліcце пачарнелае ад часу
Студзёны подых усеабдымлівай зімы,
Сваю ўладу зацвярждаючы адразу,
Жыццё захутвае ў застужаныя сны.
Царыца холаду і снежнай завірухі
Бярэ ў палон прыроды дзіўныя куткі.
А ў паветры белыя летаюць "мухі",
Выпіcывая стыльныя кругі.
Цiкава. Перадае дыханне зiмы,
Цiкава. Перадае дыханне зiмы, што зараз за акном.