Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Замкі Беларусі

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Так мала іх, cтарых муроў-ліцьвінаў...
Іх забівае час, а болей здрада
І забыццё - найгоршая прынада, -
Яны ж стаяць на зло, як напаміны,

Нямногія, якія засталіся
І здольныя вякам пальчатку кінуць -
Адваяваць у забыцця радзіму
І памяць тых, якія не зракліся.

Вякамі азіраючы бязмежжа
І тлум людскі, што поўны пераменаў,
Яны, нібыта суддзі пакаленняў,
І праўды прагне змрочны позірк вежаў.

Яны стаяць - трывалыя бы вернасць,
Далёкай велічы апошнія руіны,
Жывыя камяні маёй радзімы,
І сілу надаюць, каб ёй васкрэснуць.