Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Замкнецца круг — ад захаду да ўсходу...

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Замкнецца круг —
                                ад захаду да ўсходу
У роздумнай, знясіленай начы.
Прымай душой вятрыстую пагоду,
Аб дні мінулым скрушна памаўчы.

Няхай прысутна вернуцца з далечы,
Цяплом нязгасным грэючы радкі,
I той, хто лёг на грозным полі сечы,
I той, хто паў ад культаўскай рукі.

Адну зямлю яны крывёй паілі,
I ты на ёй, як жытні колас, рос.
Твае жаданні юныя у сіле
Хай не кране віхур зямных мароз.
 
Бяздушных душ ушчэнт пабіўшы замець,
Табе пад небам заўтрашняга дня
Вярнуць жывым
                             пра іх святую памяць,
Сказаць: кіруе светам дабрыня.

He скованы дзікунскім спудным страхам,
А памяццю сыноўняю гарыш.
Ты на зямлі
                    над іх забытым прахам
Жывым і вечным помнікам стаіш.


Верш сапраўды добры. Ён дае

Верш сапраўды добры. Ён дае над чым задумацца...