Запаўнач. “Косаўскі  зшытак”.
Над  гарадком  пранЕслась  навальніца…
І  вецер – ліпу  стАрую  зламаў…
Да  Бога  намагаўся  дазваніцца…
Маўчыць…
Мо, тэлефона  у  Яго  няма…
Адзіны  у  начы,
і  пагутОрыць  не  з  кем.
Камусь  званіць –
дык  толькі  раззлаваць.
Пью  каву,
на  сваім  любімым  месцы –
пад  яблыняй,
дзе   можна  й  начаваць…
ДалЁка  дзесь  грукоча  навальніца…
Пакінуўшы  прамыты  гарадок…
Мне  Богу  хочацца  у  чымсьці  павініцца…
Званю – не  падымае  трубку  тэлефона  Бог…
Над  галавою – зорная  прастора.
Цудоўна  Косаўская  чэрвеньская  ноч.
І  хочацца – хоць  з  кімсьці  пагутОрыць,
ды  некаму  мне  ў  гэтым  дапамОч.
Заціхла  дзесь,
стаміўшысь  навальніца…
Я  на  траву, ля  яблыні – прылёг…
А  тэлефон – затрынькаў…
Глядзі ж  ты, нехта ж  хоча  дазваніцца…
Ня  буду  трубку  браць –
няхай  там  нават  звоне  Бог…
*+*
1 чэрвеня 2014 г.