Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зарубкі на памяць.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Умець знаходзіць радасць у жыцці,
Спазнаць яго ўсялякія праявы.
Падумаць перш,куды і з кім ісці.
Заўжды цурацца непатрэбнай справы.

Самааддана творчасці служыць,
Ад мэты нізашто не адступацца,
У важных справах прынцыповым быць,
За праўду,гонар і дабро змагацца.

Імкнуцца ўвысь,не збочыць анідзе!
-Агонь душы хай вецер не астудзіць!-
З сябрамі побач быць і ў радасць,і ў бядзе –
І на дабро дабром адкажуць людзі.