Засыныла мора,
Поступамі хваляў
Перашэпт старонак
У глыбінь хавала.
Віславусы кніжнік –
Жомчугавы ветах
На свае паліцы
Расстаўляў сюжэты,
Дзе ад вачэй нявартых
У прадоньні ночы
Маркотныя русалкі
Вадзілі карагоды
У жаданьні марным
Пазбыцца адзіноты.
Ды толькі мараплавы
Выгукалі боль іх
Аб стрэчаных калісьці
У затанях раманаў
І чароўных прынцах,
Й адважных капінатах.
Галасы нявестаў
Прамінулых здані
Уваскрашалі ў песьнях,
Якія склалі самі.
Аб шырокім сьвеце
Ды аб родным доме,
Што раставаў бяз сьледу
У ранішнім сутоньні.
Як да земляў новых
Загадкавых, панадных
Йшлі ў паход суворы
Малайцоў каманды.
Да штармоў ахвочым,
Ім ня ўсім вярнуцца,
І глыбіняў дочкі
Іх зьбіралі душы.
А па абардажах
У крыві астылай
Роспачна ўшчувалі:
“Што ж вы нарабілі!..”
Саланела мора,
Непагадзьдзю росла
Цэраз абуджоны
Непакой дзявочы.
Ды пад трывожны плёскат
Добра ведаў бераг,
Што схлынаюць сьлёзы,
Што сыходзіць пена.