Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Затоплены вадаспадам...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Затоплены вадаспадам,
Крыштальны ручай застыў.
Разынкі былі вінаградам,
І я чалавекам быў.

Нявольнікам зноў у клетцы,
Націснуць баюсь на стоп,
Баюся вачмі сустрэцца -
Асьлепнуць у тэлескоп.

Так ёсьць, так было і будзе.
Мацнее тваё "каратэ":
Ня ў вочы гляджу, а ў грудзі
Смуглявыя, у дэкальтэ.