Затужаць дрэвы апусцелыя, Самотна стане іх душы, І толькі яблыкі даспелыя -- Нібы сто сонцаў у кашы. Лісцё дрыготкае пазвеньвае, Ніяк, напэўна, не засне. Прыходзіць цішыня асення, Каб лепш запомніцца вясне.