Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заўсёды праўда пераможа

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Заўсёды праўда пераможа,
Які ёй лёс не прызначай.
Нахабства, здраду, подласьць, грошы,
Нявер’е, веру і адчай
Заўсёды праўда пераможа...
Адно што – не перашкаджай.

Маліся хоць якому богу,
Па споведзь кроч ў Маскву ці ў Рым...
Ты з гэтых ніў вандроўны бохан
З сабою возьмеш, пілігрым.

Паспавядаўшыся прыгожа,
Чужым укленчыш алтарам...
О, мілы вернік, можа, до ўжо
Шукаць сабе гаспадара?!

Бо Бог адзін у нас і годзе!
Алтар адзін – наш вольны Край!
Ў сваёй зямлі, ў сваім народзе
Вышэйшай міласьці шукай.

Мане ня быць выратаваньнем.
З хлусьнёй-паходняй – ў бездань шлях.
У праўдзе – духу гартаваньне.
Свабода – мужнасьці працяг.
2/09/2009