Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Заяц варыць піва

Сярэдняя: 4.7 (110 галасоў)

Туман плыве з нізіны сівы
Над нівай голай і пустой.
"Глядзіце, заяц варыць піва", -
Жартуюць людзі між сабой.
А я відушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню,
Трыгубы, шэры, касавокі,
І піва варыць з ячмяню.
Яліна іскрамі страляе,
А ён прыладзіў кацялок
І трэскай варыва мяшае,
Каштуе, сплёўвае набок.
І піва заяц варыць густа,
А на закуску - бурачок,
Трава, заечая капуста,
Галін асінавых пучок.
З зайчыхай вып'юць па маленькай
І дзеткам трошкі паднясуць,
Пужлівым галаском таненькім
"Цвіцела морква" завядуць.
Пабачыш - не гані з абсады,
Дай хоць на гэты дзень спакой,
Павінна ж быць і ў зайца радасць
Перад халоднаю зімой.



Цудоўны верш, нават бачыш

Цудоўны верш, нават бачыш таго зайца :)

выдатна!!!

выдатна!!!

Зміцер Вайцюшкевіч &

Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra з гэтага верша выдатную песню зрабілі

безподобный стих!мои

безподобный стих!мои аплодисменты!!!

А вось у нас гавораць:

А вось у нас гавораць: "Мядзведзі кашу гатуюць"

афигенное стихотворение!

афигенное стихотворение! зачёт!!!! караткевич рулит!