Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зажурылася аб клёне...

Сярэдняя: 3.6 (9 галасоў)

Зажурылася аб клёне
Вішня маладая,
Штосьці шэпча, штось гамоніць,
Штось аб ім жадае,

Апусьціла долу гольле,
Госьцем запрашае,
Шле пялёсткі зь ветрам клёну
Вішня веснавая.

Гэта доля ці нядоля,
Ці хлусьня такая,
Але ў дзеўках засталася
Вішня маладая…

Але ў дзеўках засталася
Вішня маладая…
-27.07.18.



Як песня, стылiзаваная пад

Як песня, стылiзаваная пад народную - вельмi добра.