Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зажурыўся вечар...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Зажурыўся вечар ветрам у чорных косах,
Хмары скралі з неба поўню, як назло...
Марыў я скупнуцца ў крыштальных росах,
Марыў я спаткацца з мілай - не звязло!

Памаліўся Богу, жабраком зрабіўся -
У дарозе многа мудрасці знайшоў...
Што мне тая мудрасць, калі свет разбіўся!
Для тугі не хопіць усіх сусветных моў!

Я спаткаў аднойчы восенню цыганку -
Шмат наваражыла славы і віна,
Толькі сэрца скрала вераснёвым ранкам,
І цяпер да скону доля мне адна!

Вось яно, каханне, - жаўруком у нябёсах,
Толькі птушку гэту коршун пільнаваў...
Я шукаў красуню ў васільковых вёснах,
А знайшоў - яе ўжо іншы цалаваў.