Збіраю пажыткі і еду дамоў.
Вайна - забава не лепшая.
Ці мне падалося, ці то было сном?..
"Прасніцесь, выходзім, канечная!"
А ногі ня йдуць, паранена мо?
Ці змерзла, ці звочылі раптам?
Паранена... Трошкі... Душу размяло
Адным пераможным залпам.
І вушы ня чуюць, звініць ці пяе...
Кантузіла, пэўна, моцна.
І перад вачыма ўсё нехта плыве...
Няўжо так і будзе... бясконца?!
Гучаць табе словам у маёй галаве,
Пад вейкамі сноўдаць ценем.
Я ад перамогі ў гэтай вайне.
Хутка палезу на сцены.