Зблянскія паясы
Князь ці вяльможа пояс меў –
будзённы ды святочны.
На князю пояс той яснеў,
яму быў даспадобы.
Шырокі пояс меў багач.
Казаў аб вёсцы пояс.
Прывычкі пра людзей брахаць
не меў ён за сабою.
Шырокі пояс – у мужчын.
Свой пояс – у замужніх.
Заўжды з людзьмі, сэнс несучы,
ён, бы анёл-заступнік.
За кросны сядуць ды саткуць –
такога не сатчэш ты!
Са Слуцка ўлады атрыбут –
не “сэканд-хэнд” замежны!
Ды годзе ўспамінаць пра Слуцк!
Сумненні прагані ты!
І сёння паясы плятуць –
“на дошчачках”, “на ніту”.
У “лапках” паясы са Зблян,
ва “ўвочках”, лісці, кветках…
Са Зблян тых некалькі сялян,
вы першыя з іх сведак.
Каб люд пабачыць іх пайшоў
(не некалькі, а мноства),
стань сведкам зблянскіх паясоў –
наведай Цэнтр рамёстваў!