Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зброя жанчын - прыгажосьць...

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Зброя жанчын - прыгажосьць,
І яна мае гэтую зброю.
Будзе праз усё жыцьцё
Несьці свой скарб бяскаштоўны.

Яе вочы блакітныя -
Нібы рэкі, азёры,
Яе доўгія валасы -
Вобраз русалак чароўных.

...А яна паўстае
Між гэтага бруду,
І нясе сваю прыгажосьць
Простаму люду.



КАХАНАЯ. Я Твае крокi

КАХАНАЯ.
Я Твае крокi пазнаваў,
Цябе яшчэ не бачучы, здалёк,
і май у сэрцы панаваў,
снег расставаў навокал
i руччамi цёк…
Я твае крокi пазнаю.
і застываю у пакуце я.
О, як у сэрцы аддаюць,
як грукацяць яны –
па Студэеню…
і кветкi прачыналiся ад сну
i прарасталi скрозь
прагрэты брук…
бярог я гэтую вясну,
успрымая Тваiх крокаў Гук…
Я Твае крокi пазнаю.
і застываю ў пакуце я.
О, як у сэрцы аддаюць,
як грукацяць Яны
па Студзеню….
Ты падыходзiла,.. блiжэй,..
і... як, не заўважыўшы,.. праходзiла…
і снегам сыпала завей
на маленькi кавалачак Вясны…
i зноў – Зiма прыходзiла….
Я Твае крокi пазнаю,..
і застываю ў пакуце – я…
О! Як у сэрцы аддаюць !..
Як грукацяць Яны – па Студзеню…