Здаецца мне,
што я й раней жыла.
I неаднойчы нават памірала.
Ад сцюжнай здрады ці сляпога зла
У садзе матчыным зязюлькай адкувала.
Забітая,
забытая людзьмі,
Душа мая між траў і дрэў блукала.
Аб голле спатыкалася грудзьмі —
А ўсё ж людзей я клікала,
шукала.
Так адрадзілася ў пакутах зноў
Маё жыццё.
I ў сэрцы спеюць словы
Пра дабрыню
і светлую любоў —
Быцця майго найпершую аснову...
I ўжо не страшны смерці воблік злы,
Бо што яна прад вечнасцю любові?
Памерці я гатова,
толькі б зрок і слых
Пачулі зноў душы жывую споведзь.
добры вершык... але ж... "У
добры вершык... але ж...
"У садзе матчыным зязюлькай адкувала."
эх-х-х... а я ніколі не чуў зязюлек у садзе,каля хаты...
У лесе,дык,ого-го!
Тамацькі яны,зязюлькі "падкідышаў" у чужыя гнёзды соўгаюць...
А каля хат няма такіх дурных птушак,якія зязюліны яйкі не заўважаць,"граматныя",птахі нашы дзеравенскія...
Салаў'і часценька... Таму што разумеюць - спяваюць так хораша...
А дзе слухачы? Канешне ж мы,людцы...
"У садзе матчыным зязюлькай адкувала...
Вобраз... паэтычны...
неа-а-а... Дротам да шыпшыны прыкручаны вобраз...
Дзеду, маці паэткі Ніны
Дзеду, маці паэткі Ніны Аксёнчык пайшла рана з жыцця-у 50гадоў. А зязюлька не толькі яйкі падкідвае, але і гады, лёс прарочыць чалавеку. Таму і ў "садзе матчыным" зязюлька, што не дакукавала маці гады, а не твой дурацкі/ бо не да месца/ салавей.
Ага,зразумеў... Зязюлька з
Ага,зразумеў...
Зязюлька з пеўнем дружбу водзяць.
Таму паўліны па гароду-саду ходзяць.
( А па "сушчаству" "замячання раздражоннага" дык я пра Паэзію кажу, а не
"гажу" на сямейныя "радаслоўныя" Ніны. Вобраз - зразумелы,але ПРЫЦЯГНУТЫ.)
Давайце весці Размовы літаратурныя,а не сямейныя.
У Ніны Аксёнчык прыгожы
У Ніны Аксёнчык прыгожы ЛІТАРАТУРНЫ вобраз - зязюлька, яка скончыла лічыць матчыны гады. Пры чым тут радавод? Вобраз зразумелы і паэтычны. Можна павіншаваць з ім аўтарку.
Ну,ніяк не супыняцца
Ну,ніяк не супыняцца "літаратар" ды "Айса" у нейкіх,невядомых мне,"наскоках"...
Ну,крышачку нешта невядомае (з сямейных гісторый...)
"Ад сцюжнай здрады ці сляпога зла
У садзе матчыным зязюлькай адкувала." - гэта ж Ніна пра сябе... піша...
Тады пытаюсь: -якога "зла" нарабіла маці сваёй, і ў чым маці сваёй здрадзіла?
А "...у садзе матчыным зязюлькай адкувала..." аб чым тут скрабсці патыліцу ўдумчываму чытачу ? падкінула "зязюлька" ў сад матчын нешта?
Ай-й-й... стары я,мзгі паехалі ад гэтага "вобраза"...
Дзіцятка -Алег Буйніцкі (62-х гадоў узростам).
"Ад сцюжнай здрады ці сляпога
"Ад сцюжнай здрады ці сляпога зла
У садзе матчыным зязюлькай адкувала."
Дзед-барадзед,гаворка ідзе пра здраду, зло, што перажылі гэтыя людзі, а не аўтарка нарабіла маці зла. Сапраўды мазгі паехалі.
Да таго ж не аўтарка, а
Да таго ж не аўтарка, а літаратурны герой аўтаркі. А 62 гады - дзіцячы ўзрост. Жарэс Алфёраў, да прыкладу, якому добра за 80, разумны і дасціпны чалавек,і чарку можа добрую выпіць. Дык не лічыце свае гады, дзядзька Буйніцкі.
"Здаецца мне,
"Здаецца мне,
што Я
й раней жыла.
I неаднойчы нават памірала.
Ад сцюжнай здрады ці сляпога зла
У садзе матчыным зязюлькай адкувала."
Я (яна)...
...а іншага героя не бачу...
Ну,дурань-дурань...
і апошняе: а чаму Вы ўвесь час гвалтуеце пра тое,што Я быццам Ніначку зневажаю?
Сцябаюсь крышачку па ЛіТАРАТУРЫ ! А не па Чалавеку!
А "сцёб",як крытыка - не хамства,а - роздум. А калі не хочацца задумвацца -
"Ды роздум не пра жабу…
Жабе ў цемры добра будзе.
А пра разораную хату…
Калісь жылі там людзі… (Калісь жылі там людзі" Алег Буйніцкі.)
P.S. ...і Алферава прыкляпалі да размовы... к чаму бы?
Вядома,добры чалавек,фізічна-матэматычнымі катэгорыямі рассудзе...
а я па-дзяравенскі, па-лапатнаму...
Проста добра Алфёрава ведаю.
Проста добра Алфёрава ведаю. Спадар Алег, запрашаю Вас да нашай суполкі. Прыходзьце на ворум літаратурны на ТУТ. бай. Вы дасціпны і цікавы чалавек.
ajsa (Святлана Куль)
Вось гэта добрая размова,як у
Вось гэта добрая размова,як у тыя далёкія часіны,у 1971-1977г.г.,калі мы збіраліся ў рэдакцыях "Вячэрняга Мінска" і "Знамя юності",чыталі свае вершы,спрачаліся,"сцябаліся",але ж ніколі не білі адзін другога "па мардасам"...
Ул.Някляеў,сябра мой,быў тады пачынаючы і не навучаўся ў Літінстытуце...
А звязвайцесь са мною па Е-mail: mentorcinema@gmail.com
Буйніцкі.