— Мы нібы здані, дарагая?
— Нібыта так, мой дарагі.
— Тады даруй мне ўсе грахі?
— А ты даруй мне ўсіх мужчын…
— Не дараваць няма прычын.
Бо мы ўжо здані, дарагая.
— І я дарую, дарагі.
— Мы пэўна здані, дарагая?
— Нібыта так, мой дарагі.
— Хм, адчуванне, што багі…
— Табе здаецца, дарагі.
— Відаць, што так,
бо мы ўжо здані…
Здаецца здані, што жывая.
Здаецца здані, што жывы.
Бывае, жыць мы забываем,
нібыта здані - самі мы.