Каб быць здаровым,мусіш пастарацца.
Найперш,не прывучайся многа спаць,
Ад доўгага ляжання трэба устрымацца,
І кожны дзень з усходам сонца ўстаць.
Зрабі зарадку- колькі розных рухаў,
І пахадзі ці прабяжы трусцой,
Расой памыйся,птушак спеў паслухай,-
Так добра на прыродзе раніцой!
У гэтай справе важна харчаванне:
У меру есці,не падрад усё.
Шануй сваю сістэму стрававання:
Паменей тлушчу,цукру і у норме – соль.
Паболей агародніны і фруктаў -
Патрэбу ў вітамінах здавальняць,
І якасцю цікавіцца прадуктаў,
Гарэлкаю ніяк не злоўжываць.
Сюды прыбавім яснасць добрых думак,
Стабільнасць працы,радасці быцця,
Здзяйсненне спадзяванняў і задумак -
У суме атрымаецца здаровы лад жыцця.
супер!
супер!
Вельмі актуальны верш, лёгкі,
Вельмі актуальны верш, лёгкі, з гумарам. Дзякуй!