Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Здрада

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Аб чым ты думаеш
Трывожнымі начамі,
Аб чым сумуеш,
Ўспамінаеш што?
Здаецца,
Так спакойна і надзейна
Усё ў жыцці тваім
          было.
Збываліся і мары
          і жаданні,
І гора неяк краем
          абышло,
Ды дні ўсе,
          што прайшлі,
Здаюцца снамі,
А шчасця ўсё няма —
          як не было.
Спатканні, заляцанні
          і прызнанні,
Вяселле белай зданню
          праплыло,
І так даўно цябе
          ўжо называюць мамай,
А шчасця ўсё няма —
          як не было.
Не! То не ўспаміны, не жаданні,
То —
          трывожнымі начамі
                    помсціць нам каханне,
Што мы не дачакаліся яго.