Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЖАЎРУКІ

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Жаўрук нібы брат, нібы сябра няльсцівы,
Узіраюцца людзі ўдумліва век.
Загадкавы позірк, мудры, маўклівы,
Нібы ўчарашні яшчэ чалавек.

Глядзі! Журавоў так багата на полі,
Стаяць на зямлі, аддаюць ёй паклон,
Яна накарміла да поўнае волі,
Ужо адлятаць ім праз некалькі дзён.

Сябруюць іх крылы з нябёсамі вечна,
Шкада адлятаць ім з Радзімы ў шлях,
Бо хто на шляху застанецца на Млечным,
Хто вернецца зноў на ўласных крылах.

Ізноў сінявокая прыме Радзіма,
Накорміць пяшчотна крылатых дзяцей,
І велічна так пад аблокі ўздыме,
Каб імя Радзімы крычалі мацней.