Вазьму ў далонь лістоты жменю, Забудуся аб мітусні. Я рады гэтаму імгненню, Я зноўку чысты ад хлусні.
Сам-насам з роднае прыродай, Адкрыты свету, як вакно. Жаданне загадаю ўпотай, Я веру - здзейсніцца яно.
27/09/2012