Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жадаю табе, Беларусь!

Сярэдняя: 4.6 (22 галасоў)
З надыходзячым святам, цябе! (песня) 1 Квяцістыя зоры наўкола Глядзяць на маю Беларусь, Гайдаюць ў калысцы прастораў Іванаў, Алесь і Марусь… 2 Спяваюць уначы калыханку Пад купалам мірных нябёс, Каб заўтра квітнела на ранку Гаямі пярэстых бяроз… 3 Каб дзень пачынала з усмешкі У вачах прыгажуні зары, Каб не зараслі зельем сцежкі, Бурліла жыццё, як віры… 4 Каб ласціла промнямі сонца Ўсе вёскі твае й гарады, Каб шчасце лілося бясконца, Не ведалі людзі бяды… 5 Каб белыя росы спадалі Жамчужнымі ніткамі бус, Каб з верай у сінія далі Жыла ты, мая Беларусь! 6 Табе я ўсё гэта жадаю, Мая дарагая зямля!.. Няма для мяне лепей краю, Як іншай Радзімы няма. Песня "Жадаю табе, Беларусь! - https://www.chitalnya.ru/work/1595874/ Air Max 90 Ultra Moire