Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жахлівая восень, не меней зіма...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Жахлівая восень, не меней зіма,
Толькі пакуты, толькі бяда,
Успаміны хвалююць і сэрца дрыжыць,
Але спадзяюся, што буду я жыць.

Восенню першы раз здрадзіла мне,
Тая, якую кахаў, больш за сябе,
Зіма. І вяртаецца ўсё як было,
Але ты мяркуеш, што я не тваё.

Бяда яе ў тым, што не бачыць яна,
Тых, хто кахае яе больш жыцця,
Не першым я быў, ня буду апошнім,
Гэта здарыцца з сябрам яе кожным.

Хачу грунтоўна ва ўсім памыляцца,
Я раю ёй бясконца закахацца,
І каб кахаў яе заўжды абраны,
Ня трэба, каб з'яўляліся новыя раны.

...Зімы засталося крышачку дзён,
Ад маіх пакутаў застанецца плён,
Наперадзе бачу сонечны час,
Вясна прыходзь, прыбягай да нас!