Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жалезны век

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Ствараў машыны, адшліфоўваў час,
Прагрэс іх гнаў за вынікам за лепшым...
Мы гэтак жа ад іх цяпер залежым,
Як і яны залежалі ад нас.

Гадуе лічбы бег матораў, шын...
Мы — іх рабы, палоннікі, прыслуга...
Каб нас сейсмограф вартасці праслухаў -
У нашых душах нешта ад машын.

Вялікай тэхнікі задышша і засіл...
Куды вядзе яна: у скон ці ў вечнасць?
Ці не губляецца ў гэтым чалавечнасць,
Ці не расце дыктат жалезных сіл?

...Халоднай волі сцяўшы абцугі,
Кую характар, спрамлены, жалезны,
I заўважаю: стаў зусім другі —
Нервовы, злосны, к гору не балесны.

Электраасцылограф закрывіў —
Якое ліха ў душу ўлезла?
Хоць лекі з лесу — толькі ў крыві
He меншае халоднага жалеза.

He той жалезны век, калі з руды
Метал паліўся вогненым замесам,

А той, калі ў людзей у век круты
Чарсцвеюць сэрцы горай за жалеза.

Ніякіх скідак на імклівы век!
Душа не знойдзе аніякіх лекаў,
Калі ў жалезным веку чалавек
He будзе заставацца Чалавекам.