Усім жанчынам зычу шчасця,
Кахання, сонца, менш напасцяў.
На працы вочкі каб гарэлі,
Бацькі каб Вашы не хварэлі.
Каб Вашым дзеткам шанцавала,
У мужыкоў Вашых – клявала.
Каб у сям’і – заўсёды лад,
Усім – завоблачных зарплат.
Удачы моладзі, студэнтам,
Каб іх цанілі прэзідэнты.
Каб Вам не бачыць землятрусаў,
А замуж - каб не пад прымусам.
Каб было радасна ў свята,
І каб жылі усе багата.
Кіраўнікі каб Вас цанілі,
І Вы каб шчыра іх любілі.
Каб доўгі век Вам Бог адмерыў,
Надзеі ўсім, кахання, веры.
Каб сілаў таму, хто чакае,
Хай Бог ім усім памагае.
Бо цяжка, як хмары бясконца.
Хутчэй жа ім яснага сонца.
Улетку – каб усім на мора.
Гуркі раслі каб, памідоры.
Каб Вас цягнула працаваць.
Сынам – нідзе не ваяваць.
Мужчыны Вас каб заўважалі,
Каб вершы Вам яны складалі.
Каб Вам дарылі яны ружы,
Каб цёпла Вам было ў сцюжу.
У хаце каб грыбок не шкодзіў,
Мароз праз вокны не праходзіў.
У кухні каб больш кран не цёк.
Каб Ваш каханы не ўцёк.
Каб Вашы свінкі добра елі,
І, не дай бог, не пахудзелі.
Каб Вашы куркі яйкі неслі.
Ад мараў – на душы каб цесна.
Каб певень болей не кульгаў,
Каб вецер даху не ламаў.
Каб прама ехалі машыны,
Зімой – зімовыя каб шыны.
Ад радасці каб зіхацелі вочы,
Каб добра спалі Вы ўночы.
І каб любіла Вас свякроў,
І каб сапраўдных Вам сяброў.
Каб муж не ўжываў заразы,
І кветкі ставіў Вам у вазу.
Не піў каб піва і гарэлкі,
Заўсёды мыў каб ён талеркі.
Каб вельмі многа не курыў.
І Вас каб ён багатварыў.
Каб ён налева не глядзеў,
Хутчэй дадому каб хацеў.
Каб усе грошы аддаваў,
Часцей каб з Вамі жартаваў.
Каб гатаваў ён Вам салаты,
“Пасля таго” – прынёс гарбаты,
Не меў ніякай каб падагры,
І каб спраўляўся без віягры.
P.S. Але тым, хто праўдзе здрадзіў,
Хто з сумленнем не ў ладзе,
Сябе хто ставіць вышэй Бога,
Жадаць не буду я нічога.