У бухце паднябёснай жаўрукі
Вясны чаканай подых апяваюць.
“Было і будзе так ва ўсе вякі!
Было і будзе!”— свету абвяшчаюць.
Вядуць рашучы вольнадумны рэй,
Складаюць з чуйнымі вятрамі шматгалоссе,
Каб вырастала як мага хутчэй
З зярняткак кволых дужае калоссе.
Зімовых дзён не спыняць скразнякі
Дух адраджэння прагны і нястрымны--
Пакуль у родных высях жаўрукі
Пяюць вясне самазабыўна гімны.