Над Беларуссю нагайкі свісталі,
На Беларусі прыгон ды прыгнёт.
За вольнасць каралі,
за праўду каралі,
За талент каралі вялікі народ.
Ці згіне старонка ў панскай няволі?
Ці волатаў
турмы са свету звялі?
Вечную мару пра светлую долю
З агню і жалеза куюць кавалі.
Молат, кавадла ды сэрца Багрыма.
Іскры — як сноп агнявы —
з-пад рукі.
У горане часу неспапялімыя
Над Беларуссю яго жаўрукі.