Перад жнівеньскай таямніцай жыцця,
Напярэдадні зоркападу
Боскай моцы напоўніць Зямля
Беларусі палі й далягляды.
Водар яблык хмяльной спакусіціь,
Між садоў успаміны як кветкі...
Не! Пагоню ніяк не разьбіць
Калі ТАК раскашуюць палеткі!
Калі ў хвалях блакітных Зямля
Бы ў люстэрка глядзіцца, гарэза
Твае вочы мне кажуць, Крыўя,
Што ніколі не знікне пах бэзу!
І не знішчыць святыняў тваех
Набрыдзь Юдаў пачварна ганебных.
Гэты жнівень расою з павек
Ападзе быццам яблык саспелы...