Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жнівень.

Сярэдняя: 4.6 (23 галасоў)
А вось і жнівень на парог Ступіў, як кум, багаты, шчодры. Прынёс туман грыбны ў лог І з росаў вытканыя коўдры. Рыжышчы голыя і пах Свежападсушанага зерня, Смак папяровак у садах І ўспамін, што час не верне. Спякоту дзённую, як хмель, Што песціць зрэдку гэтым летам. З кудлатай пожняй, нібы чмель, Пад ёрш падстрыжаны палетак. Буслоў, што зграямі здалля Над полем кружацца так файна... І, нібы ветразь карабля, Плывуць аблокі над камбайнам. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017 Свидетельство о публикации №117080802178 Men's Shorts - Shop Men's Shorts Online