Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жнівеньская ноч у Косава.

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Начное неба –
велізарны тэатрАльны занавЕс…
СтарЫ…
Як сам Сусвет-Тэатр…
СтарЫ,
ды й зношаны –
у дзірках ўвЕсь…
За ім,
на Сцэне,
нешта твОрыцца…
І дзіркі-зоркі зіхацяць…
І Месяц – рАмпавы ліхтАр…
Сціхае зАлы гоман…
ЗасынАе горад змОраны…

18 жніўня 2013г. Косава.