Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жонкам пажарнікаў, загінуўшых на Чарнобыльскай АЭС

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

Быў Чарнобыль. Было балюча.
Мора смерці было, агню...
Ты праз атам смяротна калючы
Не вярнуўся ка мне ўпершыню.

Я чакала цябе на світанні
І чакаю. Не год і не два.
Мне рамонкі варожаць спатканне,
А цябе ўсё няма і няма.

Я шукаю твае сцяжынкі,
Я шукаю твае сляды.
У далоні лаўлю дажджынкі,
Нібы лекі ад чорнай бяды.

Як агонь легендарнага Данка,
Тваё сэрца накрыла бяду.
Да цябе, на апошні паўстанак,
Сваю боль у рамонках кладу.

Быў Чарнобыль. Было балюча.
Мора смерці было, агню...
Ты праз атам смяротна калючы
Толькі ў памяць прыходзіш маю.