Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Закаркую вулкан страсцей...

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Закаркую вулкан страсцей.
Утаймую жаданняў шал.
Скамянею. Так жыць прасцей –
Ні за што не баліць душа.

Успаміны сатру, як пыл,
І, атросшы свой боль і сум,
Адракуся, як хопіць сіл,
Ад набытых пачуццяў, дум.

Скіну скуру, нібы змяя,
Перакрою жыццё знутры.
Толькі гэта ці буду я –
Зледзянелая і без крыл?

19.12.2012