Прысвячэнне: "Любай жонцы на нараджэнне нашага сына"
Паглядзі як святло з тых маленькіх вачэй
бруіцца душы, што шырэй за Сусвет.
Праз мукі, праз стому бяссонных начэй…
жанчыны – творцы больш, чым планет!
Сузор’і перад тайнай любві
маршуюць пачцівым парадам адвеку:
не плоці – ад плоці, не кроў – ад крыві,
але ад кахання – жыццё Чалавеку…
кілатонны пачуццяў на вёрстах гадоў:
радасці, расчараванні, каханне -
душа ў душу, і зноў -
новага жыцця прарастанне…
Няспынна круціцца Зямлі шар –
усё мінае сваёй чаргой.
Нязменна аднак: мы – адна душа!
Ад веку да вечнасці я з табой!