Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё і смерць – ва ўладзе языка

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Сакральны сэнс біблейскага радка наводзіць дух на ўласныя высновы. “Жыццё і смерць – ва ўладзе языка." – гаворыць Бог – адвечны Творца Cловам. “Па веры Вашай, – вучыць, – будзе вам. Скажыце толькі слова з верай Божай – і ўсім сасмяглым Я не мерай дам такую моц, што ўсё адолець зможа. Любой гары аддайце свой прыказ – агучце веру сэрца без сумненняў – і гмах скранецца з месца ў той жа час і знікне ў моры, хвалям на здзіўленне.” Такую моц было б няблага мець. Але набыць яе – пустыя мары. Змяльчэў народ – разбэшчаная хэнць замест любві зняверамі ўладарыць. Сягоння норма ў нас – гуляць са злом – і не хварэць ад сораму за тое, і выпрабоўваць бліжняга на злом, і гнаць і ганіць самае святое. Таму і ў словах сілы не стае, і дзіва людзям болей не даецца – не дай Бог, раптам спраўдзіцца тае – схаванае за пазухай, у сэрцы! Але ж парой прамовіш слова ўслых, пасееш думак зерне на паперу – і ўбачыш поле парасткаў сваіх ва ўсёй красе, як ёсць, у поўнай меры. Таму, о, сейбіт, думай пра жніво! Жыццё і смерць, нянавісць і каханне,– усё ва ўладзе выбару твайго, усё табе – прысуд і апраўданне. І не кажы нікому: “Я аддам жыццё за Вас!" О, глупства – шал любоўны! Не напрароч! Жыві на свеце сам і будзь разумным і… немнагаслоўным! 28.02.2014 ------------------------------------------------------------------------ Біблейския радкі для роздуму: Числа 30:9 "...и слово уст ее, которым она связала себя" Навин 2:21 "...Она сказала: да будет по словам вашим!" Навин 23:14 "...все сбылось для вас, ни одно слово не осталось неисполнившимся" Сирах 28:29 "...и для слов твоих сделай вес и меру" Сирах 32:10 "...говори главное, многое в немногих словах" Сирах 48:5 "Ты воздвиг мертвого от смерти и из ада словом Всевышнего" Притчи 6:2 "...ты опутал себя словами уст твоих" Притчи 17:27 "...Разумный воздержан в словах своих" Притчи 18:4 "...Слова уст человеческих – глубокие воды" Притчи 18: 20 "Смерть и жизнь - во власти языка, любящие его вкусят от плодов его" Марк 11:23 "если кто скажет горе сей: поднимись и ввергнись в море,и не усомнится в сердце своём, но поверит,что сбудется по словам его, -- будет ему, что ни скажет." Луки 1:37 "...ибо у Бога не останется бессильным никакое слово" Пс. 118:116 "Укрепи меня по слову Твоему, и буду жить" Пс 118:107 "...оживи меня по слову Твоему" Air Max 1 Ultra Moire