Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біблейскія радкі

Сярэдняя: 4.1 (25 галасоў)

Калі ў змаганні з сатаной
душа істайвае у скрусе,
ратуе вера: “Бог са мной!
Я з Ім нічога не баюся –

бо светач Госпада майго
ярчэй за сотні сонцаў свеціць.
Ён – ува мне – мацней таго,
хто супраціў мяне – у свеце.”

Хоць д’ябал круціцца змяёй:
“Няўжо ад жаху кроў не стыне?”,
ды што ён можа, вораг мой,
калі сам Бог – мая цвярдыня?

“Не бойся, – кажа, – Я з табой.”
І моц дае – такую сілу,
з якой крапчэе нават той,
каго наводмаш гора збіла.

Я спавядаю: “Бог – жывы!
І ўсё такі ж усемагутны!”
А ці спазналі гэта вы?
Ці кайданамі дух ваш скуты?

21.01.2014
------------------------------------------------------

Біблейскія радкі для роздуму:

Бытие 25:24 "Не бойся, ибо Я с тобою, и благословлю тебя"
Исайя 41:10 "Не бойся, ибо Я - с тобою, не смущайся, ибо Я - Бог твой. Я укреплю тебя, и помогу тебе, и поддержу тебя..."
Луки 8, 50 "Не бойся, только веруй!"
1 Иоан. 4:4 "Тот, кто во мне больше того, кто в мире"
Рим. *:31 "Если Бог за меня, то кто против меня?"



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Сакральны сэнс біблейскага радка
наводзіць дух на ўласныя высновы.
“Жыццё і смерць – ва ўладзе языка." –
гаворыць Бог – адвечны Творца Cловам.

“Па веры Вашай, – вучыць, – будзе вам.
Скажыце толькі слова з верай Божай –
і ўсім сасмяглым Я не мерай дам
такую моц, што ўсё адолець зможа.

Любой гары аддайце свой прыказ –
агучце веру сэрца без сумненняў –
і гмах скранецца з месца ў той жа час
і знікне ў моры, хвалям на здзіўленне.”

Такую моц было б няблага мець.
Але набыць яе – пустыя мары.
Змяльчэў народ – разбэшчаная хэнць
замест любві зняверамі ўладарыць.

Сягоння норма ў нас – гуляць са злом –
і не хварэць ад сораму за тое,
і выпрабоўваць бліжняга на злом,
і гнаць і ганіць самае святое.

Таму і ў словах сілы не стае,
і дзіва людзям болей не даецца –
не дай Бог, раптам спраўдзіцца тае –
схаванае за пазухай, у сэрцы!

Але ж парой прамовіш слова ўслых,
пасееш думак зерне на паперу –
і ўбачыш поле парасткаў сваіх
ва ўсёй красе, як ёсць, у поўнай меры.

Таму, о, сейбіт, думай пра жніво!
Жыццё і смерць, нянавісць і каханне,–
усё ва ўладзе выбару твайго,
усё табе – прысуд і апраўданне.

І не кажы нікому: “Я аддам
жыццё за Вас!"
О, глупства – шал любоўны!
Не напрароч! Жыві на свеце сам
і будзь разумным
і…
немнагаслоўным!

28.02.2014
------------------------------------------------------------------------

Біблейския радкі для роздуму:

Числа 30:9 "...и слово уст ее, которым она связала себя"
Навин 2:21 "...Она сказала: да будет по словам вашим!"
Навин 23:14 "...все сбылось для вас, ни одно слово не осталось неисполнившимся"
Сирах 28:29 "...и для слов твоих сделай вес и меру"
Сирах 32:10 "...говори главное, многое в немногих словах"
Сирах 48:5 "Ты воздвиг мертвого от смерти и из ада словом Всевышнего"
Притчи 6:2 "...ты опутал себя словами уст твоих"
Притчи 17:27 "...Разумный воздержан в словах своих"
Притчи 18:4 "...Слова уст человеческих – глубокие воды"
Притчи 18: 20 "Смерть и жизнь - во власти языка, любящие его вкусят от плодов его"
Марк 11:23 "если кто скажет горе сей: поднимись и ввергнись в море,и не усомнится в сердце своём, но поверит,что сбудется по словам его, -- будет ему, что ни скажет."
Луки 1:37 "...ибо у Бога не останется бессильным никакое слово"
Пс. 118:116 "Укрепи меня по слову Твоему, и буду жить"
Пс 118:107 "...оживи меня по слову Твоему"



Яшчэ не ацэнена

Крыж у кожнага свой

Захварэла. Пасцельны рэжым,
А за вокнамі чэрвеня гукі.
На зямлі, без ніякай прынукі,
Усе носім свае мы крыжы.

Быў калісьці адзін чалавек,
Захацеў памяняць крыж на іншы.
Ён заенчыў: Айцец, Усявышні,
Гэты цяжка насіць увесь век.

Выбірай. Бачыш, колькі крыжоў,
Пахадзі ўздоўж сцен, прыглядзіся,
Пад любога ты з іх станавіся…
Чалавек закрычаў: Я знайшоў!

Усміхнуўся Гасподзь: Што ж, бяры.
Выбраў сам яго, болей не кайся.
Ты ж узяў той, што кінуць стараўся,
А няможна, ты бач, без пары.

Так заўсёды бывае ў жыцці.
Не заменіш свой лёс ты на іншы,
Не паможа ў тым і Усявышні.
Пад сваім трэба крыжам ісці.

2001 г.