Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЖЫЦЦЁ - КРЫНіЦА.

Сярэдняя: 4.9 (119 галасоў)
ЖЫЦЦЁ - КРЫНіЦА. Дзіцячы Рай… Ты ў такой далечы… Дзяцінства Край - Дашкоўка-вёска… Ой, збег бы я туды,.. калі б была магчымасць збегчы… Чаму ўсё лепшае – ў мінулым,.. так далёка ?.. Ці ёсць на Свеце нейкае такое месца, дзе чалавек жыве, як птах, на волі ? Ці гэта яму толькі што здаецца, у пошуках жыццёвых “лепшай долі” ?.. Маленства рвецца “крыху падаросліць”, каб выйсці з-пад бацькоўскае апекі… Юнацтва спешна шлях ад Дому мосціць у Невядомае… Бывай жа, кут маленькі !.. Усё. Дарослы. Вось ён – я, разумнік ! Жыццё прадоўжу – пад сваім кірункам ! …і, раптам, наступае час, даволі сумны, дзе – ўсё “не так”, як ладзілася ў думках… Усё ж, здаецца, добра… Усё ж, “як трэба”… Вось адбылося “Першае спатканне”: дзяўчына-зорка, што упала з неба, і аддала табе сваё каханне… Упэўнены, што гэта – раз, і – назаўсёды ! Няма нікога лепей на Зямным абшары ! І не бывае лепшай асалоды – З каханай ноч бадзяцца да усходу… І вось – сям’я. А, потым, гуртам – дзеці. І разумееш - з мілай рай не “ў шалашы”… Бо ты – мужчына. і павінен: накарміць, абуць, адзець іх… І хату збудаваць… А на якія ж, брат скажы, “шышы” ? …і – вось, упрогся ў працу, быццам вол ты… І – цягнеш, цягнеш,.. да апошніх жыл. …работа, адпачынак, сон, работа зноўку… і не заўважыш, як жыццё сваё пражыў… Але, ты – не гаруй, і аднясіся да Жыцця з развагай: жыві, як кажуць, да астатка донца ! Жыццё – крыніца… Да жыцця ў нас смага, таму жыццё на Свеце і бясконца… Ёсць жонка любая, унукаў надарылі дзеці… Няўжо не бачыш, што ты - Багацей? ЖЫЦЦЁ ПРАДОЎЖЫЦЦА – ЖЫЦЦЁМ ТВАіХ ДЗЯЦЕЙ. Нямала гэта… Бо няма багацця - большага на Свеце. _*_ (уначы, 16 верасня 2011г.) Accessories