Даўным-даўно  было  калісь –
дзяцінства, з  самым  дзіўным  Краем.
Найлепшым  Краем  на  Зямлі.
Здаецца  зараз – быў  ён  Раем...
Бо  смешна  з  тыз  малЫх  турбот,
якія  нас  перапаўнялі,
і  з  велізарнейшых  гарот –
як, нам  тады, здавалась  мАлым...
Жыццё  прымалася  быццём,
не  ўсведамлялі  асалоду –
якое  шчасце  быць  дзіцём,
і  мець  дзіцячую  свабоду...
Ляцець  кудысьці  страмгалоў,
у  Край  дзіцячы, ад  дарослых –
усё  было  там  для  малОга,
усё – неверагодна  проста...
Даўным-даўно  гэта  было –
жылІ  мы  ўсе  ў  Дзіцячым  Крае...
Той  Край, ужо  так  павялось –
Час  немінуча  забірае...
*+*
25 траўня 2014 г.