Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццёвая страта.

Сярэдняя: 4.8 (12 галасоў)

Даўным-даўно было калісь –
дзяцінства, з самым дзіўным Краем.
Найлепшым Краем на Зямлі.
Здаецца зараз – быў ён Раем…

Бо смешна з тых малЫх турбот,
якія нас перапаўнялі,
і з велізарнейшых гарот –
як, нам тады, здавалась мАлым…

Жыццё прымалася быццём,
не ўсведамлялі асалоду –
якое шчасце быць дзіцём,
і мець дзіцячую свабоду…

Ляцець кудысьці страмгалоў,
у Край дзіцячы, ад дарослых –
усё было там для малОга,
усё – неверагодна проста…

Даўным-даўно гэта было –
жылІ мы ўсе ў Дзіцячым Крае…
Той Край, ужо так павялось –
Час немінуча забірае…
*+*
25 траўня 2014 г.