Жыве ў Бяларучах Купала,
Душа Купалы будзіць нас.
Нязгаснай зоркаю заззяла,
Каб веры промень не пагас.
Тут Беларусь, як веру, вызнаў
І далучыўся да пяра,
Тут хвоі ля пясчаных выспаў
Люлялі мроі песьняра.
У бліках залатога сонца
Прачулых мараў спеў пагляд,
Каб воля глянула ў аконца,
Як марыў шмат гадоў назад.
Каб мову матчыну ад Бога,
Як памяць продкаў бераглі,
Ды безнадзейную аблогу
На роднай здолелі зямлі.
Жыве ў Бяларучах Купала
І жыцьме шмат яшчэ вякоў.
Імя Купалы ведаць мала –
Не забывайма кліч яго.
21.05.08 – 08.01.08.09, Лагойск
Галоўнае, каб ен жыў і ў
Галоўнае, каб ен жыў і ў нашых сэрцах...