Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жывеш ня вечна, чалавек

Яшчэ не ацэнена

Жывеш ня вечна, чалавек, –
Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыцьцё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуцьцё
Ня раз, ня два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты
Свайго шырокага жыцьця
Бяз болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.



Чыстая матэматыка. Здаецца

Чыстая матэматыка.
Здаецца мне, што пiсала гэта невылечна хворая рука.
Прароцтвам невылечная.
13 радку няма, бо радок на кожных два гады жыцця Багдановiча.
Ад нараджэння ягонага снежнем 1891-га. На 26-м гады памёр.
А праз 100 год пасля яго нараджэння былi Вiскулi. А з iмi незалежнасць Беларусi. I канец СССР, якога ён не бачыў.
Тут i пра ягоныя 4 гады ў 1895-м. I пра рэвалюцыю 1905-1907. I пра першую сусветную, у якую "...болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця."
Калi без мяне не абыйшлося, дык я памру на сямнаццатым гады пасля гэтага запiсу. У 2031-м.
Або 2032-м. Але навошта мне услед за iм цiкавiцца вугоршчынай i Дракулай? Мне ж не амаль 25, а амаль 55.

І чаму каля такога цудоўнага

І чаму каля такога цудоўнага верша няма ні аднаго водгука?!

дело в том, что это

дело в том, что это стихотворение писало какое-то безграмотное существо... читать противно! а уж писать отзыв тем более!

Гэта тарашкевіца.

Гэта тарашкевіца.

Шэдэўр.

Шэдэўр.