Жыві, Беларусь! Веру, будзеш жыць заўсёды.
Святло «Пагоні» будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш край пакутны і свабодны,
Нескароная нікім і святая зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды,
Век у шчасці жыві, ты, Радзіма мая!
Жыве Беларусь — нашай долі абуджэнне.
Краіна-маці, ты прызнанне шчырае прымі:
Жыве! Жыве! Гучыць узнёсла блаславенне,
Беларускі вольны дух уваскрос з даўніны.
Беларусь! Беларусь! Мы тваё вітаем адраджэнне,
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.
Жыве Беларусь! Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве! Жыве! Як непагасны сімвал веры,
Будзе вечна на зямлі паспаліты наш род.
Беларусь! Беларусь! Пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві, беларускі народ!
Верш не мае рытмікі. Аўтар
Верш не мае рытмікі. Аўтар наяўна не знаемы з правіламі напісання вершай. Прысутнічае сэнс, але памылкі ў напісанні не даюць мне канструктыўна пакінуць водгук на гэты верш. Ледзьве змагла прачытаць яго, вока да гэтага часу яшчэ ўздрыгвае. Аўтару трэба было азнаеміцца з правіламі, перш чым выкладваць свой верш на погляд іншых.
Рытм тут вызначаецца музыкай.
Рытм тут вызначаецца музыкай.
Чытаю і вельмі паэту
Чытаю і вельмі паэту спачуваю, бо вершы яму даюцца ў пакутах. Дед 70 лет.
Гайдукевич
Цудоўны твор!
Цудоўны твор!
Great poet! I agree that it
Great poet! I agree that it can be used as a national anthem in free Belarus after dictator leaves the post. Live Belarusian culture, traditions and language!
Набор збітых і зацяганах
Набор збітых і зацяганах вобразаў!!!
zrasumec nijak ne magu, dze
zrasumec nijak ne magu, dze pripisvajuc autarstva Nekljaeva, a dze autarstva Leanida Pranchaka. Dyk hto autar?
Гімнам вольнай Беларусі
Гімнам вольнай Беларусі будуць гэты радкі.Ю.Півуноў.
Слабават ён для гімна. Ні
Слабават ён для гімна. Ні толькі не спяваецца але і цяжка чытаецца. Дед 70 лет. Музыка мая прафесія.
Гайдукевич
Патрыёт краіны сваёй...
Патрыёт краіны сваёй...
ДЗІУНЫ ПАЭТ,САПРАУДНЫ СЯБРА
ДЗІУНЫ ПАЭТ,САПРАУДНЫ СЯБРА бЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ!!!!!!!!!!!!!