Жыві, калі ласка, каханне
Як лёгка згубіць каханне
Ў юначых ранімых сэрцах,
І зробіцца ноччу ранне,
Замуцяцца воч азерцы.
І знікнуць усмешкі з вуснаў,
І змрок на іх душы ляжа.
Нямала ўсялякіх глупстваў
Сёй-той наўздагон ім скажа.
Прыпеў:
Жыві, калі ласка, каханне,
Хай будзе ў вачах любых ззянне,
Хай усіх, каго шчасце спаткае,
Нядобрая зайздрасць мінае.
Усё людзі чуюць і бачаць,
Каханню няма прытулку.
І сэрцы ў разлуцы плачуць,
І просяць сэрцы ратунку.
У зласліўцаў адно жаданне,
Ды ім яно адгукнецца…
Як лёгка згубіць каханне,
Як цяжка з ім потым стрэцца.
Прыпеў:
Жыві, калі ласка, каханне,
Хай будзе ў вачах любых ззянне.
Хай усіх, каго шчасце спаткае,
Нядобрая зайздрасць мінае.
2000г.