Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыву любоўю

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)
Жыву любоўю- Значыць, жыву Богам. А таму і ў радасць, і ў бяду Сонечнаю светлаю дарогай Па жыцці нялёгкім я іду. і ўсё, што мне наканавана Перажыць. Перахварэць. У кожны час Святлом любові - светаччу нірваны - Я асвятляю кожны міг. І вас, Блізкія мае й чужыя людзі, З кім неба на зямлі мяне звяло. Хай толькі сонца ў вашым сэрцы будзе. Хай абмінуць вас нянавісць і зло. Бо толькі сэрцам чыстым і гарачым Можна верыць, дараваць, тварыць. Яно - крыніца радасці, удачы. З Богам Родам – залатая ніць. Бо толькі ўсё, што з ласкі і любові, Служыць людзям, праўдзе і дабру. І хоць сягоння час ліхі, суровы. І сумленне, кажуць, не к двару. Не дазвольце ж, каб часы ліхія Выветрылі гордасць і любоў. Бо хамцівасць, зайздрасць, садамія Душы маладыя труцяць зноў. Зберажыце ж васільком на пожні Шчырасці душэўнай благадаць. Каб на схіле дзён сваіх апошніх Можна было з гордасцю сказаць: Жыла любоўю. Значыць, жыла Богам. Перажыла таму і горыч, і бяду. І сонечнаю белаю дарогай Да продкаў я спакойна адыйду. Nike