Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жывы Паэт нікому не патрэбны

Сярэдняя: 4.9 (61 голас)
«Спачатку было – Слова. і Слова было у Бога. і Слова было – Бог.» (Евгелле ад Іаана). *+* *** Жывы Паэт - нікому не патрэбны... і не таму, што дрэнны. Ён – паэт. І ён - Паэт – ад Бога. Яму патрэбнае – нямнога. Таму і Верш яго – ад Бога. Жывы Паэт – нікому не патрэбны… Ні люду – бо людзям рэальных рэчаў трэба многа, а Верш - не кіўбаса, ні вопратка, ні хата. Тым больш уладзе – Уладa, ў цемры, лепш заб’e Паэта! Бо ў ўлады, грабяж люда – мэта. А вось Паэт – не падуладны – ні цару, ні кату! Ён - Вершам цягне свой народ да Свету, і да Свята. Жывы Паэт нікому не патрэбны - няма Прарокаў на свёй Айчыне. Паэзія – ні золата, ні срэбра, і, нават, не кажух аўчынны... З багаццяў у Паэта – толькі – Слова, якое ён бярэ ад Роднай мовы, і так складзе адно к другому, што усім становіцца свядома: дзе - ісціна, а дзе - Хлусня! дзе - Чысціня, а дзе - ванючая брыдота. А Праўду зведаць - не усім ахвота,.. бо грэшны мы... Таму - навошта лішняя турбота: не нагружай, Паэт,.. пішы,.. кладзі у архыў,.. чакай смяроты … Жывы Паэт – нікому не патрэбны ! Жыве - пісака пахвалебны. Багаты ад улады, і, як свіння, адкормна-хлебны … Жыві – Паэт ! Бо ты – патрэбен! Табе ня ведама каму... Вядома гэта Богу лепей ! Таму – цягні сваю «карму»... *** *** …забіць Паэта – лёгка, як і любога чалавека… і гэта – безумоўна… здараецца такое часам дзесьці… Але Паэт дзіця сваё пакіне – Слова… А Слова не павесіць, і не застрэліць з пісталета … *** Генадзю Мікалаевічу да 75-годздзя ! Nike Business


Мушу дабавіць, што менавіта

Мушу дабавіць, што менавіта Словам - мастацкім, аналітычным і часта самаахвярным - Паэты розняцца ад мяшчан. Жыццё пасля смерці ў звычайнага чалавека зусім нядоўгае, а вось у Паэта – покуль будуць запатрабаванымі ягоныя Вершы і Задумы. Так, Паэта яшчэ можна “забіць прыгожа”, аднак, па Лінкальну, “Можна ўвесь час дурачыць асобных, можна пэўны час дурачыць усіх, толькі ж нельга ўвесь час дурачыць усіх.”

Цудоўны верш! Для чалавека,

Цудоўны верш!
Для чалавека, што пачаў пісаць у дзень свайго Шасцідзесяцігоддзя - проста пахвальна! Шчырыя словы, бясхітрасная рыфма і немудрагелістыя сказы хаваюць у сабе бездакорную ісціну, чаму знікае (знікла?) Мова і Праўда - бо сталі непатрэбнымі паэты:
Жывы Паэт – нікому не патрэбны…
Ні люду –
бо людзям рэальных рэчаў трэба многа,
а Верш - не кіўбаса, ні вопратка, ні хата.
З багаццяў у Паэта – толькі – Слова,...
…забіць Паэта – лёгка, як і любога чалавека…