Лётаюць, лётаюць нізкія птушкі, Неба сьпявае Белыя вершы ў халодныя вушкі, Траўка чакае, І над ракой сьцяг туману лунае. Сьцюжа на дрэвах і сьнегу вяснушкі, Ружа ўмірае. Туліць паэт галаву да падушкі, Птушка ўзьлятае. І пад зямлёю вясна засынае.